З 18 па 20 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку пройдзе рэкалекцыйны курс на тэму: «Не змарнаваць час, дадзены Богам».
Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курсу з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай.
Гэтым разам удзельнікі будуць разважаць пра значэнне часу паводле евангельскіх прыпавесцяў.
Курс праводзіць вядомы рэкалекцыяніст, ксёндз Аляксандр Жарнасек, марыянін.
Праграма
- Пятніца, 18 лістапада
- 18.00 – святая Імша
- 19.00 – вячэра
- 20.00 – адарацыя, споведзь
- 21.00 – уводзіны
- Субота, 19 лістапада
- 8.00 – снеданне
- 9.00 – медытацыя
- 10.00 – канферэнцыя 1, самастойная праца
- 12.00 – святая Імша
- 13.00 – абед
- 15.00 – канферэнцыя 2, самастойная праца
- 18.00 – вячэра
- 20.00 – адарацыя
- Нядзеля, 20 лістапада
- 8.00 – снеданне
- 9.00 – канферэнцыя 3, самастойная праца
- 11.00 – святая Імша
- 12.30 – заканчэнне курса, «Што забіраю з сабой?»
- 13.00 – абед
Духоўныя практыкаванні будуць праходзіць у рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала (г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1).
Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэл.: +375 (44) 771 99 83 – Марына