Пошук

17.10.2022 15:45   Catholic.by
Прарок Амос і еўрапейская сібіла. Мастак Пінтурык’ё / gallerix

З 21 па 23 кастрычніка ў Воршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова.

Біблійны Курс «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі.

Апроч лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам.

Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой Біблію і сшытак. Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Старым Запавеце Кнігі Прарокаў Амоса і Осіі.

Інфармацыя для ўдзелу

  • Пачатак: пятніца ў 18.00
  • Заканчэнне: нядзеля ў 17.30

Запіс абавязковы і працягваецца да 20 кастрычніка (чацвер)!

Па ўсіх пытаннях звяртацца па нумары тэл.:
+375 (33) 661 21 47

Адрас: Орша, вул. Савецкая, 6.

Адказныя за курс: доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і ксёндз Ілля Саўчанка МІС.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.