З 13 па 16 кастрычніка ў францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне, у якім з 1922 па 1927 год нёс служэнне айцец Максімільян Марыя Кольбэ, адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя з часу яго прыбыцця ў горад над Нёманам.
Сайт Grodnensis.by нагадвае, што айцец Максімільян Кольбэ прыбыў у Гродна 20 кастрычніка 1922 года. Тут ён ажыццяўляў выдавецкую і душпастырскую дзейнасць да 1927 года.
Падчас пяцігадовага прабывання ў гродзенскім францішканскім кляштары ён заснаваў уласную друкарню, дзе штомесяц выдаваў 60 тысяч экземпляраў часопіса «Рыцар Беззаганнай». У Гродне святар ахрысціў 58 чалавек, здзейсніў 26 пахаванняў і благаславіў 5 сужэнскіх саюзаў, адначасова вёў урокі катэхезы ў школе ў Ласосне.
Праграма ўрачстасцяў
- 13 кастрычніка, чацвер
- 18.30 – Ружанец
- 19.00 – святая Імша з навукай
- 20.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 14 кастрычніка, пятніца
- 18.30 – Ружанец
- 19.00 – святая Імша з навукай
- 20.00 – фільм «Дзве кароны»
- 15 кастрычніка, субота
- 18.30 – Ружанец
- 19.00 – святая Імша з навукай
- 20.00 – канцэрт «Mater»
- 16 кастрычніка, нядзеля
- 11.00 – спектакль пра святога Максімільяна Кольбэ
- 12.30 – урачыстая Імша на заканчэнне юбілейных святкаванняў; цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч
Айцы францішкане запрашаюць ахвотных да ўдзелу ва ўрачыстасцях.