7 кастрычніка ў Навагрудку адбудзецца працяг сустрэчы курса «Абаронца веры», якія распачаліся ў мінулым годзе.
Курс разлічаны на ўсіх хрысціянаў, асабліва католікаў, якія жадаюць паглыбіць свае веды ў галіне гісторыі Касцёла, фундаментальнай тэалогіі, новых рэлігійных рухаў, лепш арыентавацца ў сучасных маральных праблемах, асабліва ў гендарнай ідэалогіі і акультызме.
Курс мае на мэце паглыбіць хрысціянскі светапогляд вернікаў сярод распаўсюджвання розных антыхрысціянскіх сістэм і плыняў у грамадстве і дапамагчы праз набытыя веды супрацьстаяць духу і спакусам гэтага свету.
Курс дае магчымасць удзелу ў дыскусійных сустрэчах з цікавымі людзьмі. Яго неад’емнай часткай з’яўляецца супольная малітва: святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Сустрэчы пройдуць: 7–9 кастрычніка, 25–27 лістапада, 9–11снежня, 20–22 студзеня.
Тэмы для разгляду
- выбраныя тэмы з гісторыі Касцёла: крыжовыя паходы, інквізіцыя, контррэфармацыя, багацці Касцёла, беспамылковасць Рымскага Пантыфіка і некаторыя іншыя;
- выбраныя тэмы з фундаментальнай тэалогіі: верагоднасць Божага Аб’яўлення, верагоднасць Касцёла, паняцце цуду;
- новыя рэлігійныя рухі: новыя пратэстанцкія плыні, рэлігійны сінкрэтызм, сучасныя секты;
- маральная тэалогія: маральны індыферэнтызм, праявы секулярнага грамадства, гендарная ідэалогія і іншыя;
- філасофія: вытокі сучасных ідэалогій, праявы гэтых ідэалогій у грамадстве, культуры, літаратуры, СМI;
- тэалогія духоўнасці: асновы духоўнага жыцця хрысціяніна;
- небяспекі акультызму.
Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1.