Пошук

20.09.2022 09:55   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: static.billboard.com

Праводзіцца набор слухачоў на Курсы сямейнага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2022–2023 навучальны год. Курсы арганізаваны для ўсіх ахвотных, якія зацікаўлены дабром сям’і.

Мэта навучання — падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, у сямейнай кансультацыі.

Форма навучання завочная. Навучанне працягваецца 3,5 гады. З’езды адзін раз у месяц (субота і нядзеля), з кастрычніка па чэрвень.

Педагогі — духоўныя і свецкія людзі: з Гродна, Ліды, Мінска

Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, вул. Курчатава, 41).

Пасля заканчэння курсаў слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.

Для залічэння на курсы неабходна прадставіць дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
  • рэкамендацыя ад пробашча
  • 2 фатаграфіі (3х4 см)
  • ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
  • ксеракопія пашпарта (старонкі 31–33)

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 (29) 588 42 73 — Ірына Мялешка

Увага! Запіс па тэлефоне да 10 лiстапада.

Абноўлена 05.10.2022 14:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.