Пошук

10.09.2022 11:27   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

У сераду 14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў розных рэлігій.

Сустрэча пройдзе пад дэвізам «Каштоўнасць міра і адзінства». Яна прымеркавана да VII Кангрэсу лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які з удзелам Папы Францішка ў гэтыя дні будзе праходзіць у Казахстане. Касцёл на Беларусі на ім прадставяць кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і старшыня сінадальнай камісіі пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Пачатак сустрэчы ў Чырвоным касцёле ў 20.00.

Праграма сустрэчы

  • Урачысты ўваход удзельнікаў
  • Прывітальнае слова Мітрапаліта Мінска-Магілеўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
  • Даклад: «Эдвард Вайніловіч — чалавек міра і адзінства», ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк
  • Малітва праслаўлення (пераклад на беларускую мову з юдэйскага збора малітваў «Сідур»)
  • Літургія слова
    • Першае чытанне з Першага Паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў (1 Кар 13, 1–8)
    • Чытанне з Евангелля паводле Мацвея (Мц 5, 13–16)
  • Прамова і кароткая малітва прадстаўнікоў розных рэлігій
  • Заключныя малітвы

Арганізатары сустрэчы шчыра запрашаюць усіх людзей добрай волі далучыцца да супольнай малітвы за мір ва ўсім свеце.

Абноўлена 11.09.2022 10:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа