Пошук

30.08.2022 10:23   Catholic.by

У верасні афіцыйныя прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату скіруюцца ў Казахстан на сустрэчу з Папам Францішкам.

Як паведамлялася раней, візіт Святога Айца ў гэтую еўразійскую краіну пройдзе з 13 па 15 верасня. У межах гэтага апостальскага падарожжа Папа Францішак наведае Нур-Султан, дзе возьме ўдзел у кангрэсе лідараў сусветных рэлігій.

Ад беларускага каталіцкага епіскапату ў Казахстан скіруюцца Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Беларускія іерархі як афіцыйныя прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла возьмуць удзел у шэрагу мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай Апостальскага візіту Святога Айца ў Казахстан.

Паводле статыстычных звестак, большая частка насельніцтва Казахстана лічаць сябе веруючымі. Асноўнай рэлігіяй, прадстаўленай у краіне, з’яўляецца іслам.

Хрысціяне розных дэнамінацый складаюць крыху больш за чвэрць насельніцтва Казахстана. У краіне дзейнічае больш за 80 зарэгістраваных каталіцкіх парафій, а таксама 5 грэка-каталіцкіх супольнасцяў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа