Салезіяне ксяндза Боско запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстым завяршэнні святкавання юбілею 100-годдзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Дзякуючы першаму сабрату салезіяніну ксяндзу Людвігу Гастыле, які ў 1921 годзе прыбыў на землі нашай Бацькаўшчыны, каб сеяць тут зерне салезіянскай харызмы, усё сучаснае пакаленне духоўных сыноў і дачок ксяндза Боско мела ўнікальную магчымасць у 2021 годзе адзначыць юбілей 100-годдзя прысутнасці салезіянаў на Беларусі.
Пачынаючы з восені 2021 года, было праведзена шмат яскравых мерапрыемстваў, прысвечаных пазнаванню гісторыі салезіянскага таварыства, папулярызацыі папераджальнай сістэмы выхавання ксяндза Боско, распаўсюджванню салезіянскай харызмы.
- Урачыстае святкаванне завяршэння юбілею распачнецца ў суботу 24 верасня праграмай, прысвечанай моладзі ад 14 гадоў. Для ўдзелу неабходна абавязкова прайсці рэгістрацыю да 19 верасня.
Анлайн-рэгістрацыя ТУТ>>>
- 10.00 – збор зарэгістраваных удзельнікаў у Бараўлянах (вул. Аляксандрава, 4А)
- 13.00 – пачатак праграмы для моладзі (актыўная частка праграмы будзе адбывацца пад адкрытым небам, неабходна мець адпаведную вопратку)
- 20.00 – вечар праслаўлення (Мінск, Серабранка)
- У нядзелю 25 верасня адбудзецца працяг святкавання ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля (Серабранка).
- 10.00 – урачыстая святая Імша падзякі за 100-гадовую дзейнасць салезіянскага таварыства на тэрыторыі Беларусі.
- 12.30 – святочная праграма.
Салезіянская сям’я ў Беларусі запрашае асаблівым чынам дзяцей і моладзь, а таксама кожнага, каго захапляе харызма святога Яна Боско, прыняць удзел у святочных мерапрыемствах.