Пошук

07.09.2022 12:43   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

У ноч з 10 на 11 верасня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе чуванне для моладзі.

Чуванне — гэта магчымасць атрымаць благаслаўленне на новы навучальны год, падзякаваць Богу за летнія канікулы і плённа правесці час у супольнай малітве з аднагодкамі.

Расклад чування

  • 20.00 – рэгістрацыя, падрыхтоўка да святой Імшы
  • 21.00 – святая Імша
  • 22.30 – заступніцкая малітва
  • 23.30 – перапынак
  • 0.30 – канферэнцыя (праводзіць ксёндз Алег Пятрашка, духоўны айцец семінарыстаў першага курса)
  • 1.15 – Ружанец
  • 2.00 – пакутнае набажэнства
  • 3.00 – перапынак
  • 4.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 5.30 – благаслаўленне

Пробашч мінскай Залатагорскай парафіі ксёндз канонік Юрый Санько шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у чуванні.

Абноўлена 07.09.2022 12:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа