17 чэрвеня ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля ўрачыста завяршыўся чарговы навучальны год.
З гэтай нагоды цэлебрацыю святой Імшы ў капліцы Ахвяравання Пана пры Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. З гаміліяй да прысутных звярнуўся арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
У Імшы ўдзельнічалі дырэктар каледжа ксёндз канонік доктар Ян Крэміс, выкладчыкі і навучэнцы першага, другога і выпускнога трэцяга курса.
Урачыстае ўручэнне дыпломаў адбылося пазней у памяшканні каледжа.
Ксёндз Ян Крэміс нагадаў, што 12 студэнтаў трэцяга курса, паспяхова абаранілі дыпломныя працы і здалі выпускны экзамен ex universa.
Выпускнікі каледжа падзякавалі дырэктару і выкладчыкам за атрыманыя веды і за духоўную апеку.
У гонар выпускнікоў студэнты першага курсу падрыхтавалі музычнае віншаванне і памятныя падарункі.