Айцы францішкане з Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) запрашаюць удзельнікаў Апостальскага руху «Маргарытка» з усёй Беларусі на сустрэчу, якая адбудзецца ў першую суботу месяца 3 верасня.
Плануецца, што ў сустрэчы возьме ўдзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо сястру законную.
Праграма сустрэчы
- 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту з Ружанцам перапрашэння
- 12.00 — святая Імша з актамі прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі сябе, сем’яў, парафіі, месца працы і вучобы
- 13.00 — абед (наведванне касцёльна-кляштарнага комплексу)
- 14.00 — канферэнцыя
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці