Пошук

31.08.2022 08:28   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

У нядзелю 4 верасня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ўжо ў другі раз пройдзе Фестываль хрысціянскай культуры пад дэвізам «Адна культура — адно багацце».

Упершыню падобны фестываль прайшоў летась па ініцыятыве пробашча Залатагорскай парафіі ксяндза каноніка Юрыя Санько і стаў значнай падзеяй у культурна-рэлігійным жыцці сталіцы.

Сёлетні культурны форум на Залаітой Горцы будзе асаблівым чынам прысвечаны сакральнай архітэктуры.

Праграма фестывалю

  • 11.00 – кірмаш
  • 12.30 – святая Імша на палявым алтары
  • 14.00 – культурная праграма / адмысловая праграма для дзяцей
  • Прэзентацыя кнігі «Залатая горка» ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк
  • Даклады па тэме
    • Аляксей Яроменка, архітэктар: «Архітэктурныя стылі ў сакральным будаўніцтве на нашых землях»
    • Паміж дакладамі — выступ хора «Голас Душы»
    • Кс. маг. ліц. Павел Эйсмант: «Развіццё адукацыі пры кляштарах і касцёлах. Школы, калегіі, семінарыі»
    • Тадэвуш Стружэцкі: «Беларускія арганы»
    • Станіслаў Янчарскі: «Гісторыя і сучаснасць. Актуальны стан сакральнай архітэктуры»
    • Пасля дакладаў — выступ музычнага гурта
  • Фотавыстава Станіслава Янчарскага «Касцёлы Беларусі»
  • 17.00 – канцэрт арганнай музыкі (у касцёле): «Гукі барока»

У праграме магчымыя змены 

Абноўлена 31.08.2022 08:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.