Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля, па благаслаўленні Мітапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, аб’яўляе дадатковы набор навучэнцаў на 2022/2023 навучальны год з мэтаю атрымання новай каліфікацыі «касцёльны сурдаперакладчык» для служэння людзям з абмежаваннямі слыху (падрыхтоўка да прыняцця сакрамэнтаў, удзелу ў літургіі і жыцці парафіяльнай супольнасці).
Навучэнцы калежда, акрамя прадугледжаных Праграмай навучання прадметаў, у залежнасці ад зацікаўленасці наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай касцёльнай кваліфікацыі: касцёльны сурдаперакладчык, катэхет, куратар пілігрымак, кантар, супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі. Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.
Першы тур уступнага экзамена адбыўся 27 жніўня. На першы курс навучання залічаныя 16 асобаў.
Рэгістрацыя каныдатаў працягнута да 22 верасня.
- Анлайн-рэгістрацыя ТУТ>>>
- Другі тур уступнага экзамена адбудзецца 24 верасня а 12.00 гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19
- Тэлефон для даведак: +375 (29) 616 08 72
- e-mail: kaledzminsk@gmail.com
Дакументы, неабходныя для паступлення:
- лічбавая рэгістрацыя кандыдата;
- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiя пасведчання аб хросце (і канфірмацыі);
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта (стар. 31–33);
- 2 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка.