Пошук

05.08.2022 07:26   Catholic.by

З 8 па 14 жніўня ў Навагрудку пры касцёле святога Міхала Арханёла адбудуцца курсы «Акадэмія трубы» для моладзі з музычным талентам.

Курсы правядзе Аляксандр Ахрэмка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст аркестра Tiroler Fiestspiele Erl Orchestra з Аўстрыі.

«Акадэмію трубы», якая праводзіцца ў Беларусі ўжо не першы раз — звычайна пры каталіцкіх парафіях у розных мясцінах, — ладзяць кваліфікаваныя музыкі на чале з галоўным арганізатарам Аляксандрам Ахрэмкам.

Мерапрыемства традыцыйна складаецца з дзвюх частак: заняткі і канцэрт. Арганна-інструментыльны канцэрт адбудзецца 14 жніўня.

Выканаўцамі на канцэрце будуць Калініка Мядзведзева (арган, клавесін), канцэртуючая арганістка і выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі, Аляксандр Бурдзялёў (клавесін), вышэйзгаданы Аляксандр Ахрэмка і таленавітая музычна моладзь.

У праграме канцэрта прагучаць творы Дж. Б. Вівіяні, Ж.Ф. Рамо, Дж. Каччыні, Ф. Куперэна, Ё.С. Баха, Г. Ф. Гендэля, Дж. Тарэллі і іншых вядомых кампазітараў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.