23 і 24 ліпеня ў парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мядзельскі дэканат) пройдуць урачыстыя набажэнствы, прымеркаваныя да 570-годдзя тутэйшай парафіі.
- У суботу 23 ліпеня ў парафію прыбудуць копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з Марыйных санктуарыяў Беларусі, якія былі правезены ўздоўж межаў нашай краіны і ўжо другі год перэгрынуюць па беларускіх парафіях.
Сустрэча абразоў у парафіяльным касцёле святога Мікалая, біскупа, у Свіры а 13-й гадзіне.
Цэлебрацыю святой Імшы перад копіямі цудатворных ікон узначаліць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
- У нядзелю 24 ліпеня адбудзецца ўрачыстасць у гонар святога Шарбэля Маклуфа, прэзбітэра.
Каля свірскага касцёла з’явілася першая ў Беларусі капліца з фігурай гэтага святога, праз заступрніцтва якога адбываецца шмат цудаў аздараўлення.
Урачыстую святую Імшу ў інтэнцыі ўсіх просьбаў праз заступніцтва святога Шарбэля ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пачатак у 13.00.
Пробашч парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры ксёндз канонік Багуслаў Маджэеўскі ад імя ўсіх парафіянаў запрашае ахвонтых узяць удзел ва ўрачыстых цэлебрацыях.