Пошук

20.07.2022 11:55   Catholic.by
«Уваскрашэнне дачкі Яіра». Мастак Уільям Сіднэй Маўнт / wahooart.com

З 29 па 31 ліпеня ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для моладзі ад 16 да 30 гадоў Thalita Kum.

«Узяўшы дзяўчынку за руку, Езус сказаў ёй: „Таліта, кум!“, што значыць: „Дзяўчынка, табе кажу, устань!“»

(пар. Мк 5, 1).

 

Рэкалекцыі прызначаны для яшчэ большага паглыблення сустрэчы з Панам Богам у веры. Яны маюць свае асаблівасці, дзякуючы якім малады чалавек адкрывае сваё сэрца для Любячага Нябеснага Айца. Таксама гэта цудоўная магчымасць правесці час у супольнасці веруючых людзей са Словам Божым і малітвай.

  • Тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у рэкалекцыях Thalita Kum у Мастах, не могуць паўторна узяць удзел у гэтых духоўных практыкаваннях.

Арганізатары запрашаюць моладзь ва ўзросце ад 16 да 30 год на рэкалекцыі, якія адбудуцца ў парафіяльным доме ў Навагрудку (вул. Савецкая, 1) з 29 па 31 ліпеня.

  • Абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне: +375 (29) 586 39 16 — ксёндз Віктар
Абноўлена 20.07.2022 11:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.