Мэтай навучання ў катэхетычным каледжы з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.
Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастырская тэалогія, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасофская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі, а таксама шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.
Акрамя ведаў, навучэнцы набудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні Богу і людзям.
Умовы навучання
- Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, навучальны год — з верасня па чэрвень.
- Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю 2 разы на месяц.
- Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.
- Прымаюцца асобы ад 18 гадоў
Для паступлення неабходна:
- Вызначыцца са спецыялізацыяй
- Катэхетыка — прадугледжана для тых, хто жадае пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка Катэхізіса).
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:- арганізатар літургіі
- арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку
- супрацоўнік каталіцкіх СМІ
- Агульная тэалогія (без права выкладання Катэхізіса) — прадугледжана для тых, хто жадае паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;
- Сямейнае кансультаванне — прадугледжана для тых, хто жадае на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
- Кансультаванне ў галіне залежнасцяў — прадугледжана для тых, хто жадае на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні духоўных і маральных праблем людзей, якія пакутуюць ад залежнасцяў, а таксама іх блізкіх, якія церпяць ад сузалежнасці.
- Прайсці анлайн-рэгістрацыю для абітурыентаў ТУТ>>>
- Падаць дакументы:
- аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
- копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- 2 фотаздымкі 3×4;
- копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншых дакументаў аб адукацыі;
- ксеракопія пашпарта (сс. 31–33);
- медыцынская даведка для паступлення.
- Здаць экзамен па Катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
Дакументы можна падаць загадзя або непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:
- 27 жніўня ў 11.00;
- 30 верасня ў 11.00.
Падрабязная інфармацыя і запіс:
- тэл/факс: 8 (0163) 57 93 14
- МТС: +375 (29) 513 57 92
- А1: +375 (29) 644 26 05
- e-mail: callegge@gmail.com
- сайт каледжа: www.catcollege.by
Адрас каледжа:
225411 г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6