Пошук

06.07.2022 10:40   Grodnensis.by

16 ліпеня з нагоды літургічнага ўспаміну благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай адбудзецца пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – форт №2 (Навумавічы).

На форце №2 Мар’яна Бярнацкая была забіта падчас Другой сусветнай вайны разам з іншымі жыхарамі Гродна і Ліпска.

Успамін благаслаўлёнай, якая аддала жыццё за ўратаванне сваёй цяжарнай нявесткі, адзначаецца ў Касцёле 13 ліпеня.

  • Пілігрымка распачнецца ў 11.30 у Гродне (касцёл Маці Божай Анёльскай).
  • На заканчэнне пілігрымкі а 18-й гадзіне адбудзецца святая Імша на Фартах каля Навумавічаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.