Пошук

17.06.2022 14:30   Catholic.by
Дыякан Міхаіл Радзевіч SDB

25 чэрвеня дыякан Міхаіл Радзевіч SDB, член Таварыства святога Францішка Сальскага, прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.

Ад моманту пасвячэння салезіянін Міхаіл Радзевіч стане святаром Каталіцкага Касцёла і будзе штодзённа цэлебраваць Эўхарыстыю, служыць вернікам у канфесіянале, а таксама ўдзяляць сакрамэнт намашчэння хворых.

Пасвячэнне здзейсніць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой Імшы, якая распачнецца а 11-й гадзіне ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.

Салезіяне ксяндза Боско звяртаюцца з просьбай аб малітоўнай падтрымцы для свайго сабрата, каб верна трываў на няпростым, але прыгожым шляху Хрыстовага святарства.

Беларускія салезіяне шчыра запрашюць усіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстасці пасвячэння ў Смаргоні.

Абноўлена 17.06.2022 14:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.