У суботу 30 ліпеня ва Уселюбе, што на Навагрудчыне, у другі раз пройдзе Novafest 2022 — хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі.
Першы такі фестываль-рэкалекцыі адбыўся ва ўселюбскай парафіі ў жніўні мінулага года і сабраў вернікаў розных узростаў з усіх беларускіх дыяцэзій.
Лейтматывам сёлетняга фестывалю стане фраза з Евангелля паводле Лукі: «Вы ж сведкі гэтага» (Лк 24, 48).
Арганізатары запрашаюць удзельнікаў паразважаць над пытаннямі, як і навошта сведчыць пра Бога. Падчас фестывалю будзе магчымасць паслухаць сведчанні людзей, якія перажылі асабліваю прысутнасць Езуса Хрыста ў сваім жыцці.
Праграма
- 10.00 — рэгістрацыя
- 11.00 — святая Імша
- 13.00 — канферэнцыя
- 14.00 — абед
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.30 — канферэнцыя
- 16.30 — сведчанні
- 18.30 — Крыжовы шлях
- 20.00 — Ружанец
- 20.30 — адарацыя
- 22.00 — благаслаўленне
Рэгістрацыя па тэлефонах:
- +375 (25) 683 13 35 – Юлія (viber, telegram)
- +375 (29) 789 74 36 – Ірына (viber, telegram)
- Анлайн-рэгістрацыя па спасылцы ТУТ>>>
- Адрас. Касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.
- Арганізатары прапануюць даезд па маршрутах Мінск–Уселюб–Мінск, Гродна–Уселюб–Гродна.
- Падрабязная інфармацыя пра фестываль Novafest 2022 на сайце www.natusest.com/fest.html