Пошук

08.06.2022 13:45   Catholic.by
Фота: Vedaj.by

24–25 чэрвеня ў Удзеле, што на Глыбоччыне, адбудзецца ўрачыстасць з нагоды 20-годдзя існавання тут беларускага Непакалянава — «мястэчка Беззаганнай» на ўзор заснаванага святым Максімільянам Марыяй Кольбэ.

Айцы францішкане з Удзела шчыра запрашаюць узяць удзел ва ўрачыстасці Рыцараў Беззаганнай і ўсіх, хто жадае прысвяціць сябе Беззаганнай па прыкладу святога Максімільяна Марыі Кольбэ.

Праграма

24 чэрвеня, пятніца

  • 14.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 15.00–16.00 — Гадзіна Міласэрнасці:
    • набажэнства Божага слова, прысвечанага Беззаганнай Маці Міласэрнасці;
    • вяночак да Божай Міласэрнасці;
    • канферэнцыя: «Рыцарства Беззаганнай святога Максімільяна Марыі Кольбэ»
  • 17.30 — ружанец
  • 18.00 – святая Імша (магчымасць уступіць у таварыства «Рыцарства Беззаганнай»)
  • 19.00 — вячэра
  • 21.00 — вечар праслаўлення, прысвечаны Беззаганнай
  • 22.00–23.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
  • Пасля 23.00 — адпачынак (намётавы гарадок; удзельнікам неабходна мець з сабой спальнік)

25 чэрвеня, субота

  • 7.00 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі; Ютрань
  • 8.15 — снеданне
  • 9.15 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту; Ружанец; Чэрвеньскае набажэнства
  • 11.00 — святая Імша
    • Te Deum
    • акт прысвячэння Беззаганнай святога Максімільяна Марыі Кольбэ
    • магчымасць уступіць у таварыства «Рыцарства Беззаганнай»
  • 13.00 — абед

Удзельнікаў, якія плануюць прыехаць у пятніцу 24 чэрвеня і застацца на начлег, арганізатары просяць скантактавацца з імі да 16 чэрвеня:

айцец Яраслаў Банасяк OFMConv: +375 (33) 696 57 17 (+ viber, WhatsApp, telegram);

e-mail: paterbanasiak@gmail.com

375 (2156) 3 15 16 — кляштар

Абноўлена 08.06.2022 16:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа