Пошук

24.05.2022 17:22   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

У нядзелю 29 мая ў Мінску пройдзе агульнагарадская Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада з нагоды ўрачыстасці Божага Цела.

Як паведаміла Мінска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя, урачыстасць распачнецца а 9-й гадзіне святой Імшой на палявым алтары каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44 А).

Пасля Імшы адбудзецца працэсія з Залатой Горкі па праспекце Незалежнасці з традыцыйнымі чатырма прыпынкамі, якая завершыцца каля касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл на плошчы Незалежнасці).

Усіх святароў і вернікаў запрашаюць узяць удзел ва ўрачыстасці і Эўхарыстычнай працэсіі, якая ў мінулыя два гады ў Мінску не праводзілася ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.