
Фота Віталія Палінеўскага
9–10 ліпеня адбудуцца адпустовыя ўрачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Як паведамляецца на Grodnensis.by, дэвіз сёлетніх урачыстасцяў — «З Марыяй да супакою і еднасці».
Праграма ўрачыстасцяў
- 9 ліпеня, суботa
- 10.00 – спеў да Маці Божай Тракельскай і Ларэтанская літанія з удзелам малітоўных груп Гродзенскай дыяцэзіі
- 10.30 – канферэнцыя «З Марыяй да супакою і еднасці»
- 11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь
- 12.00 – Крыжовы шлях
- 13.00 – святая Імша
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.30 – праца творчых пляцовак у Марыйным садзе
- прывітанне пілігрымаў
- 18.00 – святая Імша для пілігрымаў
- 20.00 – Ружанец (Радасная частка)
- 21.00 – канферэнцыя “Будучыня сям’і ў руках Марыі”
- 21.45 – Марыйны заклік
- 23.00 – урачыстая працэсія са свечкамі
- святая Імша ўначы
- 10 ліпеня, нядзеля
- 7.00 – спеў Марыйных песень
- 8.00 – Ружанец (Хвалебная частка)
- 9.00 – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
- 9.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
- 10.00 – урачыстая святая Імша
Да ўдзелу ў адпустовых урачыстасцях у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Тракельскай запрашае ўсіх вернікаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.