![](/3/images/news/2022/05/2022-05-19-2019trak.jpg)
23 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца дзень засяроджання для святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі.
Сустрэча будзе нагодай падзякаваць Пану Богу за 31 год біскупскага служэння біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і за 2021–2022 катэхетычны год, які падыходзіць да завяршэння.
Праграма сустрэчы
- 10.00 – пачатак
- аскетычная канферэнцыя
- aдарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю прыступіць да сакрамэнту паяднання
- 12.00 – святая Імша. Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч
- на заканчэнне сустрэчы – абед