Пошук

27.04.2022 16:46   Catholic.by

1 мая, у першую нядзелю гэтага веснавога месяца, асаблівым чынам прысвечанага ўшанаванню Багародзіцы, у Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца дыяцэзіяльны Дзень маці.

У Барунах, што на Ашмяншчыне, ёсць прыгожы касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла, дзе захоўваецца славуты шматлікімі цудамі абраз Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных.

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з таго часу, калі гэтая цудадзейная ікона пасля доўгіх вандраванняў вярнулася на сваё першапачатковае месца, якое абрала Марыя.

У дыяцэзіяльны Дзень маці ў святыні, дзе захоўваецца абраз Маці Божай Барунскай, адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх матуль.

Праграма

  • 14.30 – маёвае набажэнства
  • 15.00 – святая Імша за ўсіх матуль

Пробашч парафіі ў Барунах ксёндз Павел Паўлюкевіч ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае далучыцца да супольнай малітвы.

Абноўлена 03.05.2022 11:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.