Пошук

20.04.2022 12:21   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У суботу 23 красавіка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святога Юрыя, мучаніка.

Гэта адзін з найбольш папулярных хрысціянскіх святых, пра што сведчыць вялікая распаўсюджанасць імені Юрый у розных яго формах ва ўсім свеце.

Свае імяніны ў гэты дзень святкуе таксама Папа Францішак, чыё першае хроснае імя Хорхэ з’яўляецца іспанскай формай імені Юрый.

Ва ўспамін святога Юрыя ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца ўрачыстая святая Імша з удзелам імяніннікаў: Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага, асабістага сакратара Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ксяндза Юрыя Ясевіча, прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксяндза каноніка Юрыя Санько, пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах ксяндза каноніка Юрыя Быкава і пробашча парафіі Божага Цела ў Мінску айца Юрыя Кулая OCD.

  • Пачатак святой Імшы ў 12.00.

Біскуп Касабуцкі і святары-імяніннікі шчыра запрашаюць усіх ахвотных, асабліва тых, хто носіць імя Юрый, да супольнай малітвы ў гэты дзень праз заступніцтва святога апекуна.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя ўрачыстай святой Імшы з архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Абноўлена 23.04.2022 10:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.