Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.
15 красавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3»
- 19.00 — Літургія Мукі Пана. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі
23.20 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца
16 красавіка, Вялікая субота, тэлеканал «Беларусь 1»
- 21.45 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі
17 красавіка, Вялікдзень
- тэлеканал «Беларусь 1»
- 6.10 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
- тэлеканал «Беларусь 3»
- 16.30 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету»