Пошук

08.04.2022 14:59   Catholic.by
Фота Віталія Палігнеўскага

16 красавіка, у Вялікую суботу, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаюць некаторыя парафіі горада Мінска і Мінскага раёна, дзе напярэдадні Вялікадня памоліцца з вернікамі і благаславяць стравы на велікодны стол.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

  • 10.00 – парафія Божага Цела (вул. Герасіменкі, 6/1)
  • 11.00 – парафія святога Яна Хрысціцеля (вул. Пляханава, 28)
  • 12.00 – парафія Маці Божай Ружанцовай (вул. Гашкевіча, 1)
  • 13.00 – парафія святога Антонія (вул. Ясеніна, 68)
  • 14.00 – парафія святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл, пл. Незалежнасці, 15)

Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч

  • 11.00 – парафія Маці Божай Ружанцовай (в. Ракаў)
  • 14.00 – парафія Найсвяцейшай Тройцы (пр. Незалежнасці, 44 А)
  • 15.00 – парафія Святога Духа (праезд Галадзеда 15 В)
Абноўлена 08.04.2022 15:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця