Пошук

29.03.2022 12:43   Samaranin.by
Фота: Samaranin.by

У суботу 23 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску пройдзе малітва праслаўлення «Дзеці нясуць міласэрнасць», на якую запрашаюць маленькіх вернікаў з усёй Беларусі.

Удзельнікі

  • Місія Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай (Мінск)
  • Парафія Нараджэння Маці Божай (Гомель)
  • Парафія святога Казіміра (Маладзечна)
  • Хор «Божыя Ягняткі» (Мінск)
  • Парафія Святога Антонія (Мар’іна Горка)
  • Парафія Святога Францішка (Валяр’янава)
  • Парафія святога Яна Хрысціцеля (Гурты «Нябесныя ноткі» і «Anima») (Мінск)
  • Гурт «Міхаэлькі» (Мінск)

Праграма

  • 10.30–11.00 – Прыезд гасцей
  • 11.00 – Фестываль малітвы праслаўлення
  • 12.30 – Кірмаш слодычаў, беларускіх дзіцячых кніг, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтограф-сесіі ад беларускіх пісьменнікаў і мастакоў

Удзел бясплатны. Арганізатары будуць удзячныя за ахвяраванні.

Кантакты па тэлефонах:

Умовы ўдзелу:

  1. Удзел могуць прыняць адзін чалавек або група да дваццаці чалавек.
  2. Узрост удзельнікаў: 4–16 гадоў.
  3. Падрыхтаваць адзін або два спевы. Папярэдне неабходна ўзгадніць спевы з арганізатарамі па электроннай пошце: samaranin16@gmail.com, каб спевы не паўтараліся.
  4. Даслаць звесткі пра ўдзельнікаў (імя адказнага, парафія, тэлефон) на электронную пошту samaranin16@gmail.com да 4 красавіка.
  5. Прыезд за кошт удзельнікаў.
  • Час правядзення супольнай малітвы: 11.00–15.00
  • Адрас: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19
Абноўлена 19.04.2022 12:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.