Пошук

30.03.2022 11:01   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудзецца сёлета ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоным касцёле, станцыя метро «Плошча Леніна») у ноч з 9 на 10 красакавіка.

Моладзевае чуванне на тэму «…Вазьмі крыж свой, і ідзі за Мною» (пар. Мц 16, 24) распачнецца ў суботу ўвечары, у вігілію Пальмовай, альбо Вербнай нядзелі.

Удзел у чуванні возьме Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які ў беларускім каталіцкім епіскапаце з’яўляецца адказным за моладзь.

Праграма чування

  • 21.30 — рэгістрацыя
  • 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.30 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
  • 0.00 — канферэнцыя
  • 0.30 — перапынак на каву
  • 1.00 — Крыжовы шлях
  • 1.30 — Ружанец
  • 2.40 — Рахунак сумлення
  • 3.30 — Малітва перапрашэння
  • 4.00 — перапынак на каву
  • 4.40 — адарацыя
  • 5.40 — благаслаўленне

Па пытаннях удзелу звяртацца да ксяндза Андрэя Бурака, адказнага за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі па тэл.:

+375 (29) 357 15 86

Абноўлена 30.03.2022 11:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.