Пошук

24.03.2022 22:22   Паводле: Catholicnews.by
Фота: Vitkatedra.by

У адказ на заклік Святога Айца далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які Папа Францішак здзейсніць 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага ў гэты дзень адбудзецца спецыяльнае набажэнства.

Як паведамляе Курыя Віцебскай дыяцэзіі, узначаліць цэлебрацыю набажэнства біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Праграма набажэнства

  • 18.00 — набажэнства Крыжовага шляху;
  • 18.30 — святая Імша;
  • Пасля святой Імшы — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і набажэнства з Чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Усіх вернікаў Віцебскай дыяцэзіі біскуп Буткевіч сардэчна запрашае далучыцца да супольнай малітвы.

Асобаў, якія не змогуць асабіста далучыцца да набажэнства, або не змогуць сачыць за ім праз сродкі масавай інфармацыі, Курыя Віцебскай дыяцэзіі заахвочвае духоўна і малітоўна далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Абноўлена 24.03.2022 22:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця