Пошук

24.03.2022 14:48   Grodnensis.by

У адказ на запрашэнне Папы Францішка далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які Святы Айцец здзейсніць 25 сакавіка, у той жа дзень у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя адбудзецца адпаведнае набажэнства.

Узначаліць цэлебрацыю набажэнства біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма

  • 19.00 — святая Імша
  • пасля Імшы — адмысловае набажэнства з Чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Усіх вернікаў Гродна біскуп Кашкевіч заахвочвае да малітвы ў інтэнцыі міру для нашага братняга народа ва Украіне, а таксама ва ўсім свеце, і да ўдзелу ў набажэнстве.

Абноўлена 24.03.2022 14:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця