Пошук

18.03.2022 10:44   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

20 сакавіка, у Трэцюю нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі міру ва Украіне.

Да трывалай малітвы за мір заклікае ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла Папа Францішак. Падчас малітвы «Анёл Панскі» ў мінулую нядзелю Святы Айцец сказаў:

«Я прашу ўсе дыяцэзіяльныя і манаскія супольнасці узмацніць малітву за мір. Бог з’яўляецца Богам міру, а не вайны». Папа запрашае да малітвы за тых, хто пакутуе, і за тых, хто развязаў і падтрымлівае вайну, «каб Бог навярнуў іх сэрцы да цвёрдай волі да міру».

Адказваючы на заклік пастыра паўсюднага Касцёла, арцыбіскуп Станеўскі будзе цэлебраваць Імшу за мір у Чырвоным касцёле.

Пачатак у 11.00.

Пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы ў святыні і з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by.

Абноўлена 18.03.2022 10:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця