20–21 лютага ў Гродне пройдзе сустрэча катэхетаў — святароў, сясцёр законных і свецкіх асоб, якія нясуць служэнне на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
У сустрэчы, якую арганізуе Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай дыяцэзіяльнай курыі, возьме ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Праграма
20 лютага, нядзеля
- 17.30 – Эўхарыстыя з уступнай навукай для катэхетаў (пабрыгіцкі касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, вул. Маладзёжная, 2)
- 18.30 – І канферэнцыя (курыя, вул. К. Маркса, 4): «Сінадальны Касцёл»
21 лютага, панядзелак
- 9.30 – распачацце і малітва. Правядзе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч (курыя)
- 9.45 – ІІ канферэнцыя: «Усе мы вучні-місіянеры»
- 10.30 – перапынак на каву
- 10.50 – ІІІ канферэнцыя: «Дыялог у Касцёле»
- 11.30 – арганізацыйная частка:
- інфармацыя аб катэхізацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі ў бягучым годзе;
- інфармацыя ад катэхетычных візітатараў аб праблемах у катэхізацыі ў сваіх дэканатах;
- арганізацыя Першай Камуніі і канфірмацыі ў парафіях;
- планы на будучыню;
- пытанні і прапановы катэхетаў
- 12.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі (пабрыгіцкі касцёл)
- 13.00 – святая Імша. Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч
- 14.15 – абед (Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя, вул. Парыжскай Камуны, 1)