Пошук

11.02.2022 10:23   Catholic.by
Фота: Fotobel.by

З 25 па 27 лютага пры санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для мужчын на тэму «Пакліканне мужчыны», арганізаваныя групай «Мужчыны святога Юзафа».

Удзельнікам духоўных практыкаванняў, якія правядзе кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прапануецца паразважаць над сваім пакліканнем і жыццёвым заданнем быць абаронцам.

«Як ісці за гэтым пакліканнем? Як стаць апорай для іншых?» — на гэтыя і падобныя пытанні будуць шукаць адказу ў малітве і разважанні над Святым Пісаннем удзельнікі рэкалекцый у Баранавічах.

Праграма рэкалекцый

  • 25 лютага, пятніца
    • 20.30 – размяшчэнне
    • 20.45 – вячэра
    • 21.00 – знаёмства; уступная канферэнцыя
    • 22.00 – прагляд фільму
  • 26 лютага, субота
    • 8.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
    • 9.00 – снеданне
    • 9.30 – канферэнцыя №2
    • 10.30 – кава-паўза
    • 11.00 – экскурсія па санктуарыі Маці Божай Фацімскай
    • 12.00 – канферэнцыя №3
    • 13.00 – абед
    • 14.00 – час на адпачынак і асабістую малітву
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 15.30 – канферэнцыя №4
    • 16.30 – Ружанец
    • 17.00 – канферэнцыя №5
    • 18.00 – вячэра
    • 19.00 – адарацыя, магчымасць прысупіць да споведзі
    • 20.00 – сумесная бяседа
    • 22.00 – прагляд фільму
  • 27 лютага, нядзеля
    • 8.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
    • 9.00 – снеданне
    • 10.00 – канферэнцыя №6
    • 11.00 – кава-паўза
    • 11.30 – канферэнцыя №7
    • 13.00 – абед
    • 14.00 – малітва і заканчэнне рекалекцый

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэл.:

+375 (33) 624 42 85 — Павел

+375 (33) 621 66 56 — Віталій

+375 (44) 733 71 67Viber

Адрас: санктуарый Маці Божай Фацімскай, г. Баранавічы, пр-т Савецкі, 18.

  • Рэкамендаванае ахвяраванне ўключна з начлегамі і харчаваннем — 65 руб.
  • Ёсць магчымасць удзелу не ва ўсёй праграме, а ў паасобных пунктах рэкалекцый.
  • З сабой, па магчымасці, трэба мець Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

Арганізатары нагадваюць пра неабходнасць захавання падчас рэкалекцый масачнага рэжыму і іншых неабходных санітарных мер.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа