Пошук

11.02.2022 09:35   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

11 лютага, ва ўспамін Маці Божай Люрдскай, калі адзначаецца 30-ы Сусветны дзень хворага, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі будзе маліцца за ўсіх хворых і церпячых.

Святы Ян Павел ІІ рэкамендаваў прысвяціць адзін дзень у годзе асаблівай ўвазе да тых, хто церпіць душой і целам. Такім днём стаў успамін Маці Божай з Люрда. 11 лютага падчас святой Імшы пасля гаміліі ўдзяляецца сакрамэнт намашчэння хворых усім прысутным хворым і людзям пажылога ўзросту.

У гэты дзень арцыбіскуп Станеўскі ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі Мінску.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя з мінскай архікатэдры.

Пачатак у 12.00.

Абноўлена 11.02.2022 09:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця