Пошук

11.01.2022 10:01   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: istockphoto.com

25–27 лютага пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі, прысвечаныя унутранаму аздараўленню, якія правядзе ксёндз Віктар Ханька, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

У рэкалекцыях можа прыняць удзел кожная ахвотная дарослая асоба, якая жадае адчуць гаючую прысутнасць Езуса ў Яго Слове і Эўхарыстыі.

  • Рэкалекцыі будуць праходзіць па адрасе:
    вул. Савецкая 2, касцёл св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.
  • Пытанні і запіс па тэл.:
    +375 (29) 288 70 44 — Наталля
    +375 (44) 771 99 83 — Марына
  • З сабой неабходна мець Біблію (Стары і Новы Запаветы) і ружанец.

Праграма рэкалекцый:

  • Пятніца, 25 лютага
    • 18.00 – прыезд
    • 19.00 – вячэра
    • 20.00 – святая Імша і ўводзіны ў рэкалекцыі
  • Субота, 26 лютага
    • 8.15 – Ружанец
    • 9.00 – снеданне
    • 10.00 – канферэнцыя
    • 11.30 – перапынак
    • 12.00 – канферэнцыя
    • 13.30 – абед
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і споведзь
    • 18.00 – святая Імша
    • 19.00 – вячэра
    • 20.00 – адарацыя з малітвай
  • Нядзеля, 27 лютага
    • 8.15 – Ружанец
    • 9.00 – снеданне
    • 10.00 – канферэнцыя
    • 11.30 – малітва і сведчанні
    • 13.00 – святая Імша
    • 14.00 – абед

Як адзначаюць арганізатары духоўных практыкаванняў, чытаючы Евангелле, можна заўважыць, што Езус хоча аздаравіць чалавека не толькі фізічна, але таксама ўнутрана: нашую псіхіку, эмоцыі і душу. Духоўны досвед многіх людзей, аздароўленых духоўна, прыносіць прыгожыя плёны.

Для ацалення Езус карыстаецца не толькі іншымі людзьмі, напрыклад урачамі, але сам з’яўляецца найлепшым лекарам, асабліва тады, калі медыцына бязрадная. Хрыстус заахвочвае нас, каб мы маліліся аб унутраным аздараўленні самых сябе і іншых.

Вяртанне да Бога, з’яўляецца сапраўдным духоўным аздараўленнем. Усе іншыя аздараўленні ўзаемазвязаныя: аздараўленне душы прыводзіць да лепшага псіхічнага стану, а гэта, у сваю чаргу, паляпшае фізічнае самаадчуванне. Значная частка фізічных праблем чалавека крыецца ў эмацыянальных ранах, атрыманых ў мінулым.

Нават малазначныя падзеі — нейкі факт ці сітуацыя — могуць моцна паўплываць на жыццё, выклікаючыя вельмі балючыя і глыбока закаранёныя эмацыйныя раны. Менавіта тады ўнутранае аздараўленне памяці і прыняцце складаных сітуацыі можа дапамагчы ў аздараўленні эмоцый, псіхікі і нават цела. Унутранае аздараўленне належыць разумець у сэнсе псіхічным і духоўным, таму што кожны грэх, адзначаюць арганізатары рэкалекцый, можа выклікаць не толькі духоўныя, але таксама псіхічныя і фізічныя наступствы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця