Даведацца пра час святой Імшы ў парафіях сталіцы можна на спецыялізаваным сайце Imsha.by.
На рэсурсе па днях і па гадзінах пададзены расклад набажэнстваў ва ўсіх парафіях Мінска, у тым ліку ў грэка-каталіцкіх.
Літургічнае святкаванне Божага Нараджэння распачынаецца ўвечары напярэдадні, 24 снежня, цэлебрацыяй святой Імшы «Пастэркі».
Самая ранняя Пастэрка ў сталіцы будзе цэлебравацца а 19-й гадзіне ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (на польскай мове).
У 21.45 тут жа распачнецца цэлебрацыя Пастэркі на беларускай мове, якую ўзначаліць арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.
Будзе весціся трансляцыя гэтай Імшы на Першым канале Беларускага тэлебачання і на тэлеканале «Мір».
Самыя познія Пастэркі ў Мінску распачнуцца апоўначы.
У дзень урачыстасці, 25 снежня, святыя Імшы ў сталічных святынях будуць адбывацца з 8.00 да 21.00.