Пошук

07.12.2021 09:38   Catholic.by
Фота Людмілы Навіцкай

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведае Бабруйск, дзе разам з мясцовымі вернікамі возьме ўдзел у парафіяльным адпусце.

З нагоды ўрачыстасці тытулу шматпакутнага бабруйскага касцёла заслужаны іерарх узначаліць у святыні ўрачыстую цэлебрацыю адпустовай святой Імшы.

Пачатак у 18.00.

Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз канонік Андрэй Яркавец ад імя парафіянаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у супольнай малітве разам з арцыпастырам.

Абноўлена 09.12.2021 19:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця