Пошук

01.12.2021 13:40   Тэкст: а. Ілля Саўчанка МІС / Catholic.by

Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Воршы запрашае на заняткі па вывучэнні Бібліі. З 3 па 5 снежня тут адбудзецца курс «Эмаўс».

Біблійны курс «Эмаўс» — гэта не столькі рэкалекцыі, колькі, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі, ‎спалучаныя з малітоўнай практыкай чытання Божага Слова. Удзельнікі разглядаюць розныя пераклады і тлумачэнні, вучацца разумець часы, традыцыі, гістарычныя аспекты кніг, якія разглядаюцца на кожным асобным курсе, моляцца і дзеляцца Божым Словам.

Курс скіраваны на паглыбленне біблійных ведаў і ўмацаванне ў веры.

Адказныя за курс — доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і ксёндз Ілля Саўчанка МІС.

Запіс па тэл.:

+375 (33) 661 21 47 — ксёндз Ілля Саўчанка МІС

Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Абноўлена 01.12.2021 13:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця