Пошук

01.12.2021 12:54   Catholic.by

У ноч з 11 на 12 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі, якое традыцыйна адбываецца ў перыяд Адвэнту.

Адвэнт — гэта асаблівы перыяд, які з’яўляецца часам радаснага чакання Збаўцы. Праз ноч малітвы моладзь жадае падрыхтавацца да годнага перажывання святаў Нараджэння Хрыста.

Гэтым разам тэмай адвэнтавага чування стануць словы: «Прыйдзіце, убачце і абвяшчайце ўсім народам».

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Падчас чування захаванне санітарных нормаў абавязковае.

Праграма чування

  • 21.30 — рэгістрацыя
  • 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.30 — святая Імша
  • 0.20 — канферэнцыя
  • 1.00 — прагляд фільму
  • 2.30 — Ружанец
  • 3.30 — перапынак на каву
  • 4.30 — адарацыя
  • 5.40 — благаслаўленне

Юнакі і дзяўчаты, якія не маюць магчымасці асабіста прысутнічаць на чуванні ў катэдры, могуць духоўна далучыцца з дапамогаю анлайн-трансляцыі.

Па пытаннях удзелу звяртацца да ксяндза Андрэя Бурака, адказнага за душпастырства моладзі:

+375 (29) 357 15 86

Абноўлена 07.12.2021 12:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа