28 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіць адноўленую амбону ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабэрнардынскім).
З гэтай нагоды іерарх па запрашэнні пробашча парафіі ксяндза прэлата Антонія Ханькі ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў 12.30.
Сімвалічна, што благаслаўленне адноўленай амбоны ў адной з найстарэйшых святынь горада на Нёмане адбудзецца праз 60 гадоў пасля таго, як атэістычнай савецкай уладай была знішчана старадаўняя фара Вітаўта, заснаваная ў 1389 годзе.
Гэтае злачынства было здзейснена пад покрывам цемры ў ноч з 28 на 29 лістапада.