Пошук

02.11.2021 11:18   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

З 12 па 14 лістапада пры парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі школы малітвы Natus Est на тэму «Смартфон і твая душа».

Арганізатары духоўных практыкаванняў адзначаюць, што ў наш час высокія тэхналогіі аказваюць вялікі ўплыў на чалавечае жыццё, у тым ліку і ў яго духоўным вымярэнні.

Рэкалекцыі маюць на мэце дапамагчы хрысціянам не згубіцца ў патоку інфармацыі і новых магчымасцяў.

Серыя рэклекцыйных сустрэч засяроджваецца на некалькіх ключавых момантах Святога Пісання, якія дапамагаюць лепш зразумець ролю і месца тэхналогій у жыцці, а таксама сфармаваць правільнае стаўленне да іх.

  • Рэкалекцыі праводзіць ксёндз Віталій Цыбульскі.
  • Пачатак — пятніца 19.00.
  • Заканчэнне — нядзеля 13.30.
  • Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
  • Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
Абноўлена 02.11.2021 11:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця