Пошук

19.10.2021 11:55   Тэкст: Павел Слізевіч / Фота: Данііл Ліцкевіч / Catholic.by

У лістападзе ў Баранавічах стартуюць чарговыя курсы лідарскага служэння Piligrim.

Як і ў мінулыя гады, асноўнай мэтай курсаў з’яўляецца развіццё лідарскага патэнцыялу, адкрыццё занядбаных здольнасцяў і пазнаванне якасцяў сапраўднага лідара з пункту гледжання Бібліі.

У адрозненне ад мінулых курсаў, цяпер сустрэчы маюць трохдзённы фармат з большым націскам на практычныя заняткі і магчымасць глыбейшага абмеркавання атрыманай інфармацыі. Заняткі будуць праводзіць як духоўныя, так і свецкія асобы.

Курсы з’яўляюцца карыснымі не толькі для тых, хто жадае выхаваць у сабе сапраўднага лідара, але наогул для людзей, якія шукаюць сваё пакліканне, жадаюць лепш пазнаць сябе і перамагчы свае слабасці.

Сустрэчы плануюцца раз на месяц, першая з іх пройдзе 12–14 лістапада.

  • Запоўніць анкету для ўдзелу, а таксама падрабязней пазнаёміцца з раскладам курсаў можна па спасылцы ТУТ>>>
  • Заяўкі прымаюцца да 5 лістапада 2021 г.
  • Па пытаннях удзелу звяртацца:
    +375 (29) 709 00 93 – кс. Павел Рудзьман
    +375 (29) 566 85 86 – Святлана Лабковіч
  • Кантактны e-mail:
    piligrim.belarus@gmail.com
  • Старонка ў Instagram
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа