17 і 18 кастрычніка ў Гродне пройдуць мерапрыемствы ўдзячнасці за служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі дапаможнага біскупа і Генеральнага вікарыя дыяцэзіі Юзафа Станеўскага.
- Святая Імша падзякі будзе цэлебравацца ў нядзелю 17 кастрычніка ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя.
Пачатак у 12.00.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае да ўдзелу ў Эўхарыстыі вернікаў горада і ўсёй дыяцэзіі, каб дзякаваць Пану Богу за служэнне біскупа Станеўскага Касцёлу на Гродзеншчыне і прасіць аб шчодрасці Божых ласкаў для яго.
- На наступны дзень, 18 кастрычніка, біскуп Гродзенскі запрашае ўсіх святароў і сясцёр законных, якія служаць на тэрыторыі дыяцэзіі, на супольную малітву падзякі за служэнне біскупа Юзафа Станеўскага ў касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабэрнардынскі).
Праграма сустрэчы:
- 10.00 — Літургія гадзінаў, аскетычная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання
- 12.00 — святая Імша
Пасля Імшы для святароў і сясцёр законных плануецца пачастунак у семінарыйнай сталовай.