Пошук

08.10.2021 10:35   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

З 15 па 17 кастрычнiка пры парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі школы малітвы Natus est на тэму «Сапраўдны хрысціянін».

Сапраўднае хрысціянства робіць рэальныя змены ў сэрцы і жыцці людзей, якія прыходзяць да Бога праз асобу Езуса Хрыста.

  • У чым заключаюцца гэтыя перамены?
  • Што робіць Бог з чалавекам з моманту яго навяртання?

Падчас рэкалекцыі будуць разгледжаны дзве практычныя перамены ў сэрцы хрысціяніна: боязь Божая і супакой у сэрцы.

  • Рэкалекцыі праводзіць ксёндз Віталій Цыбульскі.
  • Пачатак: 15 кастрычнiка (пятніца), 19.00
  • Адрас:

касцёл святога Казіміра
вул. Чырвонаармейская, 20
Навагрудскі раён, а.г. Уселюб
Гродзенская вобласць

Абноўлена 14.10.2021 11:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа