
З кастрычніка ў Гродне распачнуцца фармацыйныя сустрэчы шкаплернага брацтва для ўсіх, хто носіць шкаплер Марыі з гары Кармэль, а таксама тых, хто цікавіцца кармэліцкай духоўнасцю.
Сустрэчы будуць праходзіць у парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка; вул. Курчатава, 41).
Першая сустрэча адбудзецца 2 кастрычніка, у першую суботу месяца.
Яна распачнецца святой Імшой у 10.00, пасля Імшы будзе магчымасць атрымаць святы шкаплер Марыі з рук айцоў кармэлітаў босых. Потым пройдзе фармацыйная сустрэча з супольнасцю.
Айцы кармэліты, якія праводзяць гэтыя сустрэчы, запрашаюць усіх, хто носіць шкаплер Марыі з гары Кармэль, а таксама ўсіх, хто цікавіцца кармэліцкай духоўнасцю і жадае наследаваць цноты Маці Божай у сваім штодзённым жыцці.
Запрашаюцца і тыя, хто хоча атрымаць шкаплер Марыі з рук кармэлітаў, што можна будзе зрабіць падчас кожнай сустрэчы шкаплернага брацтва.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у айца Аляксандра Стокі OCD, адказнага за сустрэчы, па тэлефоне: