З 2 па 10 кастрычніка копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў будуць знаходзіцца ў валожынскім касцёле святога Юзафа, дзе разам з тутэйшымі вернікамі перад імі змогуць памаліцца ўсе ахвотныя.
У суботу 2 кастрычніка ў валожынскую парафію будуць дастаўлены адзінаццаць копій вядомых марыйных абразоў нашай Бацькаўшчыны, восем з якіх гэтым летам былі правезены ў пілігрымцы па ўсёй Беларусі.
Сустрэча абразоў каля валожынскай святыні запланавана на 17.00. А 18-й гадзіне ў касцёле адбудзецца святая Імша.
Абразы будуць знаходзіцца ў касцёле святога Юзафа ў Валожыне (пл. Свабоды, 2) да нядзелі 10 кастрычніка.
У гэты дзень у 11.30 тут адбудзецца ружанцовае набажэнства, а ў 12.00 будзе цэлебравацца святая Імша ў інтэнцыі парафіянаў.