Згодна з планам мерапрыемстваў для моладзі ў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі, 13–15 жніўня адбудуцца моладзевыя рэкалекцыі ў мястэчку Гудагай, што на Астравеччыне.
Мястэчка, размешчанае сярод лясоў і пагоркаў у маляўнічым куточку нашай Бацькаўшчыны, вядомае тым, што тут знаходзіцца санктуарый Маці Божай Шкаплернай і самая вялікая ў Беларусі Кальварыя.
На рэкалекцыі запрашаюць моладзь ва узросце ад 16 гадоў.
- Пачатак рэкалекцый 13 жніўня ў 19.00, заканчэнне — 15 жніўня ў 14.00.
- Для ўдзелу неабходна прайсці электронную рэгістрацыю ТУТ>>> або запісацца па тэлефоне:
+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак
Увага! Рэгістрацыя і запіс удзельнікаў працягваюцца да 10 жніўня.
- Інфармацыя пра даезд пададзена ў анкеце рэгістрацыі.
Арганізатары могуць падвезці ўдзельнікаў ад станцыі Гудагай да месца правядзення рэкалекцый у мястэчку Гудагаі. - Для ўдзельнікаў прадугледжаны начлег і харчаванне. Кошт удзелу — дабравольнае ахвяраванне.
- З сабой, акрамя асабістых рэчаў, пажадана мець:
- спальнік
- Біблію
- нататнік для запісаў.
- Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, вікарый катэдральнай парафіі ў Мінску.