Сёстры назарэтанкі запрашаюць на малітоўную сустрэчу і чуванне ў інтэнцыі сем’яў у 78-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак з Навагрудка.
Сустрэча пройдзе ў Навагрудку 31 ліпеня – 1 жніўня.
Праграма
- 18.00 — святая Імша ў лесе на месцы мучаніцкай смерці сясцёр (узначаліць цэлебрацыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
Начное чуванне ў навагрудскім фарным касцёле
- 21.00–22.00 — Ружанец з благаслаўлёнымі сёстрамі (Радасныя таямніцы; праводзяць сёстры назарэтанкі); Літанія да благаслаўлёных сясцёр мучаніц у інтэнцыі сем’яў
- 22.00–23.00 — канферэнцыя (праводзіць кс. Андрэй Радзевіч); Вяночак да благаслаўлёных сясцёр мучаніц
- 23.00–1.00 — малітва праслаўлення (праводзіць моладзь Душпастырства OPEN)
- 1.00–2.00 — Крыжовы шлях (праводзіць кс. Віталій Сідорка)
- 2.00–3.00 — малітва з благаслаўлёнымі сёстрамі (праводзяць сёстры назарэтанкі); Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 3.00–4.00 — Ружанец з благаслаўлёнымі сёстрамі (Хвалебныя таямніцы; праводзяць сёстры назарэтанкі)
- 4.30 — святая Імша (у прыблізны час расстрэлу сясцёр мучаніц)
- 5.30 — благаслаўленне і заканчэнне малітоўнага чування